Добавить
Уведомления

Зубр рассказывает сказку. Белорусская народная сказка _ Баран - бок абадран .

Привет, ребята! Хоть это видео мы сняли ещё вначале января, но мы его не могли не опубликовать. В этом видео зубр из Беловежской пущи расскажет белорусскую народную сказку. Будет интересно и забавно слушать её от этого могучего зверя! Текст сказки приведён ниже. Баран — бок абадран Беларуская народная казка ў апрацоўцы Міхася Пазнякова Жыў-быў дзед, а ў таго дзеда быў баран. Ды такі наравісты, непаслухмяны, што людзі пачалі скардзіцца. I надумаў дзед зарэзаць свайго барана. Але не ўдалося яму зарэзаць, толькі крыху бок абадраў барану. Вырваўся той з рук, уцёк у лес і схаваўся ў лісінай нары. Прыйшла лісіца ў сваю нару, а там нехта сядзіць. Спалохалася яна і дрыготкім голасам пытаецца: — Хто ў мой дом забраўся? А баран ёй адказвае: — Я баран — бок абадран, чатыры нагі, два рагі. Як дам табе рагамі, паляціш кверху нагамі. Пабегла перапалоханая лісіца да ваўка: — Кумок ты мой дарагі, выручай з бяды! Нехта забраўся ў маю нару і пагражае. Хадзем паглядзі, хто гэта. Згадзіўся воўк дапамагчы лісе. Пайшоў, усунуў галаву ў нару і нюхае. Потым пытаецца: — Хто там? Ану вылазь! — Я тут, баран — бок абадран, чатыры нагі, два рагі. Як дам табе рагамі, паляціш кверху нагамі. Спалохаўся воўк і ўцёк. Пайшлі яны з лісіцай да мядзведзя, пачалі яго прасіць: — Мядзведзечка, цар наш магутны, дапамажы нам у бядзе, паглядзі, хто ў лісінай нары сядзіць. Згадзіўся мядзведзь дапамагчы. Прыйшлі яны да нары, ён і пытаецца: — Хто там? Вылазь, пакуль жывы! А баран яму адказвае: — Я баран — бок абадран, чатыры нагі, два рагі. Як дам табе рагамі, паляціш кверху нагамі. Спалохаўся мядзведзь і наўцёкі. Ідуць яны ўтраіх па лесе, а з палянкі пчолка ляціць. Звярнуліся да яе: — Пчолка, руплівіца, дапамажы нам. Паглядзі, калі ласка, хто ў лісінай нары сядзіць. — Добра, — згадзілася пчолка. Прыляцела яна да нары і пытаецца: — Хто там? Пакажыся! А баран ёй адказвае: — Я баран — бок абадран, чатыры нагі, два рагі. Як дам табе рагамі, паляціш кверху нагамі. А пчолка ўляцела ў нару, села на барана ды як уджаліць яго ў абадраны бок. Выскачыў баран і з усіх ног наўцёкі, толькі яго і бачылі. Все Видео Канала Устин ТВ: https://www.youtube.com/channel/UCyTxg45DenNB8OWoCLhL1Cw/videos?view_as=subscriber Спасибо за просмотр и за лайк! Страница во Вконтакте: https://vk.com/id545418994 Электронная почта: starivolk1986@gmail.com #УстинТВ #белорусскаянароднаясказка #баранбокабадран

Иконка канала Устин ТВ
608 подписчиков
12+
63 просмотра
3 года назад

, чтобы оставлять комментарии