Добавить
Уведомления

Змітрок Астапенка - Не кажы, не абяцай.

Змітрок Астапенка, нарадзіўся у шумяцкім раёне, у вёсцы Сяргееўка. Не кажы, не абяцай, Не бяры такое ролі!.. Ходзіць сонца. Шэпча гай. Вецер блукае па полі. На зямлю прыйшла вясна, За сялом прысела з краю. Адгадай – каторы з нас Першы вымавіў “кахаю”?.. Не кажы цяпер, маўчы, Не кажы – пачуе вецер… Скажаш ноччу – уначы Ціхім стане ўсё на свеце. Не закідвай за спіну Косы шоўкавыя – змеі. Я спаткаў з табой вясну, Я без слова разумею. Над сялом і за сялом Пахне бэзам і язмінам… Хай жа будзе – ясным сном, Ясным, светлым успамінам. Ходзіць сонца над табой, - Хай жа ходзіць так няспынна! Прытуліся галавой Да маіх грудзей, дзяўчына…

Иконка канала VIP Voyages Unlocked
3 подписчика
12+
17 просмотров
2 года назад

, чтобы оставлять комментарии